Літва вырашыла здымаць эпічную драму "Бітва пад Грунвальдам", але ці будзе яна праўдзівай?
Тысячагодзьдзе Літвы, якое будзе адзначацца ў 2009 годзе, а таксама 600-годзьдзе Грундвальскай бітвы ў 2010 годзе, урад Літвы вырашыў адзначыць здымкамі фільму пра бітву пад Грунвальдам. Аднак рашэньне выклікае спрэчкі.
Штотыднёвік "Veidas", пішучы ў аўторкавым нумары пра пляны рэалізацыі фільму “Грунвальд – Дзень жалеза”, крытыкуе ідэю і сумняецца, ці будзе яна рэалізаваная.
Няма сумневу, што ў адрозьненьне ад зьнятага поўстагодзьдзя таму польскага фільму “Крыжакі” рэжысэра Аляксандра Форда, літоўцы ўжо ня будуць апранутыя ў скуры, а Вялікі князь ня будзе звацца Вітаўтам, а Вітаўтасам. Хаця, цяжка ўявіць, што ў крыжацкія часы хтосьці мог насіць паганскае імя, піша ў артыкуле Аўдрюс Бачуліс, каторы крытычна ставіцца да здымкаў фільму.
Па яго меркаваньні, фільм ад пачатку служыць палітычным мэтам, рэалізуецца “пад юбілей” і ёсьць спробай выпраўленьня гістарычных крыўдаў, нанесеных літоўскаму народу, ёсьць вырачаны на няўдачу. Фільмы пад пэўную нагоду, юбілей, здыманыя на дзяржаўную замову, звычайна зьяўляюцца павярховымі, цкліва-патрыятычнымі і наогул непапулярнымі, піша Бачуліс.
Чытаць увесь артыкул цалкам.
Якія думкі, беларусы?