Новыя кіраўнікі адміністрацыі і Рады бясьпекі Прэзыдэнт Аляксандр Лукашэнка прызначыў Юрыя Жадобіна, які дагэтуль быў старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі, дзяржаўным сакратаром Рады бясьпекі. Новым кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі стаў Уладзімір Макей.