bullochka wrote in by

Ці бывалі вы ў Вязынцы?

Так, хутчэй за ўсё, бывалі. Як экскурсанты ля хаткі арандатараў, дзе нарадзіўся Купала, ці як турысты - у лесе. А можа, ў вас там лецішча, і вы прыязджаеце ў Вязынку кожныя выходныя, і ведаеце там кожны хмыз? Раскажыце пра гэта - пра свае уражанні і пачуцці - на Радыё "Культура".
Рыхтую зараз перадачу пра Вязынку і вельмі хочацца аздобіць яе водгукамі наведвальнікаў.