"Шаноўнае спадарства, менчукі й ня толькі! Лета ўжо хутка скончваецца, але ня ўсе пасьпелі адпачыць ад мірской таўкатні. Таму мы шчыра запрашаем Вас да ўдзелу ў наметавым музычна-гістарычным летніку “Паўночны Вецер – 2008”. Што такое “Паўночны Вецер – 2008”? Гэта людзі, якія выяжджаюць па-за межы вялікага горада. Гэта наметавы гарадок на поўначы Беларусі, ў Браслаўскім раене. Гэта прыгожы бераг возера Укля. Гэта цішыня і пекнасць прыроды паўночнае Беларусі. Гэта майстар-клясы па рамествах і забаўляльнай культуры. Гэта гутаркі і семінары па сацыялагічных і філязоўскіх пытаньнях. Гэта вышкалы кожны ранак для жадаючых, з коўчынгамі па барацьбе, выжываньню, шыхтавой падрыхтоўцы, бойке на кіях ды інш. Гэта музычныя ды танцавальныя вечарыны каля вогнішча...
Каб прыняць удзел ў летніку, трэба патэлефанаваць арганізатарам і заявіцца.
Летнік адбудзецца з 9 па 17 жніўня 2008 года (ужо вельмі хутка)..."
Падрабязнасьці, каліласка, тут:
http://bekarr.livejournal.com/58222.html