Таксама ў верасьні будзе прынятае “палітычнае рашэньне” адносна пастаўшчыкоў абсталяваньня для беларускай АЭС — пакуль што ў сьпісе чатыры прэтэндэнты.
Як паведаміў старшыня прэзыдыюму Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясьніковіч, прыярытэт у выніку будзе аддадзены таму, хто забясьпечыць стратэгічныя ўмовы — паўнавартасны ўдзел у праекце беларускіх прамысловых прадпрыемстваў і будаўнічых арганізацый.
Мясьніковіч: "У заканадаўстве запісана: выбар ажыцьцяўляецца на ўмовах тэндэру — калі не прынятае іншае рашэньне. Таму можа быць прынятае і іншае рашэньне".
Чытаць цалкам.