Пачытаць можна тут.
Ёсьць у тэксце такія словы:
Я много езжу со спектаклями по Украине, Прибалтике, Казахстану, Белоруссии, Грузии, Армении. Я езжу не к врагам и не вассалам.
Мяне натхніла думка, што васаламі нас не лічаць, таму вырашыла дадаткова папрасіць пісьменніка у якасьці жэста добрай волі выключыць савецкую назву нашай краіны са свайго лексікона. Далей адбылася вось такая размова у каментарах з аўтарам, дзе на тлумачэньне, што "Белоруссіі" не існуе, а ёсьць афіцыйная назва Беларусь, спадар Грышкавец нажаль адказаў у стылі "а я так прывык, маўляў і нормы такія".
Каму не цяжка знайсьці спасылкі (мо захаваныя), далучыцеся да размовы, патлумачце "нормы", калі ласка. Нарматыўныя міжнародныя дакуметы на гэтую тэму самае яно было б. Ну і да таго ж, думаю, Грышкаўцу, як чалавеку дастаткова адкрытаму для сваіх прыхільнікаў, а ў Беларусі іх не мала, магчыма, будзе цікава даведацца, што Беларусьсю называць нашу краіну хочацца не толькі мне.
Дзякуй!