1 Кобрын: ахвяры Саветаў і немцаў пахаваныя "13 верасня на пагосце Кобрынскага касцёла Ушэсця Найсвяцейшай Панны Марыі (Брэсцкая вобласць) адбылося перапахаванне астанкаў каля 60 салдат і афіцэраў польскай арміі, якія загінулі ў 1939 годзе, паведаміў БелаПАН старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры" Антон Астаповіч. Астанкі 13 воінаў, якія загінулі пры абароне Кобрына ў пачатковы перыяд Другой сусветнай вайны, знойдзены на тэрыторыі горада. Астанкі астатніх салдат і афіцэраў польскай арміі знойдзены каля вёскі Падзяменне Кобрынскага раёна. Паводле звестак мясцовых жыхароў, гэтыя воіны расстраляны камуністычнымі актывістамі, калі тэрыторыя раёна была занята Чырвонай Арміяй"