palitekanom (palitekanom) wrote in by,
palitekanom
palitekanom
by

Да гадавіны аб'яднання. Заходняя Беларусь у 1921-1939 гг.

69-й гадавіне аб'яднання Беларусі, разарванай Рыжскім мірам паміж РСФСР і Польшчай, прысвячаецца. Купа спасылак пра метады развязання нацыянальнага беларускага пытання ў міжваеннай Польшчы. Аўтар тэкстаў - беластоцкі даследчык Яўген Мірановіч.

Od samego początku federaliści dopuszczali zatem myśl, że w praktyce może być realizowana koncepcja obozu narodowego[22]. Narodowcy nigdy natomiast nie rozważali projektów organizacji państwa w kategoriach federacyjnych. Przynajmniej w odniesieniu do Białorusi — pisze Krystyna Gomółka — hasła federalistyczne okazały się tylko chwytem propagandowym. Gdy pojawiły się możliwości ich realizacji, w Polsce nie było żadnego czynnika politycznego zainteresowanego wprowadzaniem ich w życie. Wysuwając te hasła stwarzano iluzje niepodległościowe działaczom białoruskim, by odciągnąć ich od tendencji prorosyjskich[23].

Рабочыя беларускай нацыянальнасці працавалі на пасадах, якія не патрабавалі кваліфікацыі — у сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве, лесаводстве, або ў якасці хатняй службы. Наглядальных пасад, лепш платных і патрабуючых кваліфікацыі, беларусы наогул не атрымлівалі. У некаторых галінах гаспадаркі, асабліва кантраляваных дзяржавай, напрыклад, у камунікацыі, транспарце, сувязі, публічнай службе — беларусаў не прымалі на працу па палітычных прычынах, паколькі адміністрацыя баялася з іх боку сабатажу або дыверсійных дзеянняў.

Беларускія памешчыкі складалі зусім нешматлікую групу. На тэрыторыі чатырох паўночнаўсходніх ваяводстваў 84,4% маёнткаў належалі палякам, а толькі 4,1% — беларусам. У Беластоцкім ваяводстве беларускія памешчыкі складалі толькі 2,4% уладальнікаў маёнткаў (звыш 50 га), Віленскім — 8,2%, Навагрудскім — 8,2%, Палескім — 17,8%.

Улічваючы — як было сказана ў рэзалюцыі — асабліва нялюдскае праследаванне беларускай культуры, інтэлігенцыі і нацыянальных дзеячаў у польскай акупацыйнай зоне, вырашана выслаць пратэст у Лігу Нацый з патрабаваннем адкінуць “польскі імперыялізм на лінію рэк Нарвы і Буга”. З’езд прадстаўнікоў беларускіх сацыялістычных партый у Празе ўхваліў таксама рэзалюцыю ў справе дзейнасці ген. Станіслава Булак-Балаховіча, які быў названы аферыстам і узурпатарам ды абвінавачаны ў злачынствах і грабяжах на беларускім і яўрэйскім мірным насельніцтве.


Існавала і пэўная нераўнавага ў стаўленні да этнічных меншасцяў у другой Рэчы Паспалітай. Калі беларускае "пытанне" планавалася канчаткова ліквідаваць, то ўкраінскае - такі разгледзець:

Polityka likwidacji problemu białoruskiego
Od konfrontacji do wymuszonego porozumienia z Ukraińcami
.
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 19 comments