toshirskij wrote in by

Listens: Тартак - Не кажучи нікому (UHS mix) | Scrobbled by Last.fm

Дапамажыце зь перакладам!

Шукаюцца людзі, жадаючыя ўдзельнічаць ў перакладзе гарадзенскага форуму ( http://forum.grodno.net/ ) на беларускую мову. моўная база надта вялікая, таму перакласьці яе аднаму даволі складана. правапіс перакладу - тарашкевіца. зьвяртацца да tryshpysh альбо пісаць на paliakou[at]gmail.com каманда будзе зьбірацца да канца тыдня (да 28 верасьня), пасьля база будзе падзелена між усімі на роўныя часткі й пераслана кожнаму на e-mail.
На сёньняшні дзень форум налічвае 16 000 карыстальнікаў і зьяўляецца галоўнай камунікацыйнай крыніцай Горадні, асноўным рэсурсам гарадзенскага інтэрнэту.