2 Рэкордны ўраджай не замінае росту коштаў З надыходам восені цэны ў Беларусі на харчаваньне ды іншыя спажывецкія тавары працягваюць расьці яшчэ большымі тэмпамі.Аляксандар Ярашук: "Агульнавядомы факт, што цэны на мяса птушкі ў нас у тры разы вышэйшыя, чым у Эўропе".1 сьнежня спажыўцоў чакае яшчэ адзін непрыемны сюрпрыз ад улады. Згодна з указам Аляксандра Лукашэнкі, у мэтах “абароны айчынных таваравытворцаў” істотна падвышаюцца сэзонныя мыты на асартымэнтны шэраг імпартаванай гародніны, прычым упершыню гэта будзе тычыцца самай запатрабаванай прадукцыі — памідораў і гуркоў.