radio_svaboda wrote in by

Інваліда пакаралі за пікет на 70 тысяч рублёў

Сёньня Ленінскі суд Магілёва пакараў інваліда-вазочніка Ўладзімера Вусікава штрафам у памеры дзьвюх мінімальных велічыняў — гэта 70 тысяч рублёў.

Судзьдзя Ірына Сарока прызнала яго вінаватым у правядзеньні другога верасьня несанкцыянаванага пікету ля будынка Магілёўскага гарвыканкаму. Інвалід патрабаваў, каб яго аднавілі ў чарзе на атрыманьне сацыяльнага жытла, а таксама кампэнсавалі кошт пуцёўкі на санаторна-курортнае лячэньне.

Уладзімер Вусікаў жыве ў двухпакаёвай кватэры з двума дарослымі сынамі, унукам і жонкай, зь якой ён чатырнаццаць гадоў у разводзе. Пад’езд дома, дзе ён жыве, не прыстасаваны для інваліда-вазочніка. Каб дабрацца да ліфта, інвалід сам змайстраваў адкідны драўляны пандус.

З чаргі на атрыманьне сацыяльнага жытла Ўладзімера Вусікава зьнялі таму, што пэнсія ў яго перавышае пражытковы мінімум. Пэнсія ў інваліда — 350 тысяч, а пражытковы мінімум — 224 тысячы. Падрабязнасьці.