Наўздагон «Дапаможам Рыгору Барадуліну! - 2»…
Мо’ хто хоча спытаць мяне: «А ты, Мойша, записался добровольцем заказал книгу Бородулина?». Адказваю: «Не». У маім стане гэнае мела б мала карысьці для Р.Барадуліна й багата мітусьні для маех сваякоў ці ’шчэ кагосьці з дапамагатых. Стала падтрымліваючы акцыю інфармацыйна, маю прынесьці карысьці болей за як купіць кнігу й суспакоіцца…
Акцыя працягваецца. На гэты час, да акцыі далучыліся 15 гарадоў Беларусі, 6 краін сьвету, паўтары сотні неабыякавых людзей. Рыгор Барадулін падпісаў першыя 130 кніг. Цэнтралізаваная раздача адбудзецца ў суботу, 1 лістапада, а 19 гадзіне ля помніку Я.Коласу. Хто дашле замову да 14:00 пятніцы, атрымае ў суботу падпісаны для яго аўтарам асобнічак.