Міхаіл Мірскі, старшыня сельсавету ў Солах: “Ну… Ня маючы сваіх энэрганосьбітаў, вымушаны ісьці на гэта. Частка нашых пойдзе туды, бо шмат у цэнтры занятасьці бяз працы — чалавек 150 працавала на сушыльным заводзе, ня ўсе працаўладкаваныя. Як вымушаная мера. І, як запэўнівае кіраўніцтва краіны, яна будзе бясьпечнай…”
Між тым сёньня актывісты АГП Іван Крук і Мікола Ўласевіч падалі заяўку на правядзеньне пяці пікетаў супраць будаўніцтва атамнай станцыі ў Астравецкім раёне.