Грамадзкі рэдактар гэтага тыдня на Радыё Свабода – архівіст Вольга Бабкова Ці згадка пра славутую княжну Сафію Слуцкую, якая цяпер лічыцца праваслаўнай сьвятой. Астанкі яе ў катэдральным храме… Дык вось беручы шлюб зь Янушам Радзівілам (тое я знайшла ў дакумэнтах), яна сказала, што вызнае сябе каталічкай. Гэтыя словы цалкам руйнуюць высновы гісторыкаў канца 19-га стагодзьдзя, якія дзеля прызнаньня нашай зямлі часткай Расеі «зрабілі» яе выключна зонай нібыта праваслаўя…