pansowa (pansowa) wrote in by,
pansowa
pansowa
by

Бэтлеемскае Сьвятло 2008-2009 прэс-рэліз

Браты й сестры, Скаўты!
Шаноўнае спадарства!

Запрашаем Вас прыняць удзел у традыцыйнае штогадовае міжнароднае Скаўцкае акцыі «Бэтлеемскае Сьвятло міру й сяброўства»!
Бэтлеемскае Сьвятло міру й сяброўства  - міжнародная акцыя Скаўтаў Эўропы, а значыцца й Беларусі ў тым ліку.
Як па сваеасаблівае эстафэце Агонь, запалены ад Несгасальнае лямпады ў Базыліцы Раства Хрыстова ў Бэтлееме перадаюць па ўсёй Эўропе ў спецыяльных лямпах. Ужо больш за 20 год Бэтлеемскае Сьвятло перадаецца з рук у рукі, з храму ў храм, са Скаўцкае штаб-кватэры ў хатнія лямпадкі вернікаў.
У Беларусі акцыя ладзіцца ўжо дзевяты год. У гэтым годзе Бэтлеемскае Сьвятло зноў будзе прывезена ў Беларусь, каб данесьці да ўсіх вернікаў Сьвятло Раства Хрыстова.

Галоўныя моманты акцыі:
У Горадне Скаўты з Польшы ўносяць Агонь у Фарны касьцёл, дзе ладзіцца сьвяточная імша. Далей Бэтлеемскае Сьвятло перадаецца Скаўтам з Бабруйска, Віцебска, Валожына, Валкавыска, Ліды, Менска, Маладэчына, Росі, Смаргоні, а адтуль  - у шматлікія іншыя гарады й весі Беларусі.
У Віцебску ў Сьвята-Успенскім храме Агонь будзе перадан братам-Скаўтам з Расеі.

Удзельнікі акцыі:
Хрысьціянская садружнась дарослых і маладых,
Беларускае харцерства,
Беларуская Рэспубліканская Скаўцкая асацыяцыя,
Асасцыяцыя беларускіх гайдаў,
Федэрацыя Скаўтаў Эўропы.

Акцыя адбываецца пры падтрымцы Беларускае праваслаўнае царквы й Рыма-каталіцкага касьцёла на Беларусі.

Сустрэча Агня ў Горадні адбудзецца
18 сьнежня 2008 года ў 15 гадзін (папярэдні час)
У Фарным касьцёле
па адрэсе: Савецкі пляц,
Сьвяточны малебен па сустрэчы Агня ў Віцебску адбудзецца 19 сьнежня ў 17.00 (папярэдні час), у Сьвята-Успенскім храме, Камуністычная, 15.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у каардынатараў акцыі
па тэлефоне: +375296098147, +375298938813
электроннай пошце: VITEBSKSCOUTS@INBOX.RU,
і ў прадстаўнікоў на месцах.

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 0 comments