І мы скажам табе, на што яны пайшлі. Вось на гэтую ўлётку, якую ты атрымаў супраць будаўніцтва атамнай станцыі, ці на незалежную газету, дзе гаворыцца, што насамрэч адбываецца з нашай эканомікай. І вось калі ў нас атрымаецца арганізаваць такую кампанію, то гэта можа стаць сур’ёзнай крыніцай фінансавання апазіцыі. Калі кожны грамадзянін выдаткуе на падтрымку дэмакратыі, то гэта будзе вельмі сур’ёзная сума. Па-другое, мы б разбурылі стэрэатып, які стварае афіцыйная прапаганда пра тое, што беларуская апазіцыя цалкам залежыць ад заходніх грантаў. Гэта вельмі важны псіхалагічны фактар.
А колькі гатовыя даць правадырам беларускай дэмакратыі вы?