Да пытаньня аб ідэнтычнасьці

Уладзімер Фурс
«Да пытаньня аб "беларускай ідэнтычнасьці"»

«Пытаньне нацыянальнай ідэнтычнасьці — з тых, якія кранаюць за жывое і патрабуюць вызначыць сваю пазыцыю практычна значным спосабам… Нацыі — гэта ня нейкія меркаваныя сацыяльныя сутнасьці, якія заўсёды ўжо існуюць і якія натуральным чынам яднаюць вялікія групы людзей, а калектыўныя творы ці, больш дакладна, палітычныя праекты. Пры гэтым “палітыка” разумеецца тут не як барацьба за ўладу ці сыстэма кіраваньня, а як агульная справа вольных людзей: палітыка надае людзям дадатковае вымярэньне іх жыцьця, што належыць ужо не да парадку індывідуальнай біяграфіі альбо сямейнай генеалёгіі, а да парадку гісторыі. І нацыянальнае «мы» перастае быць фантомам дзякуючы ідэнтыфікацыі (усьвядомленай ці неўсьвядомленай) людзей з дынамічнай палітычнай супольнасьцю: людзі інвэстуюць сябе ў той ці іншы нацыянальны праект, і толькі дзякуючы гэтаму ён становіцца практычнай рэальнасьцю, характарыстыкай масавых сацыяльных паводзінаў, а ня толькі дэклярацыяй палітычных актывістаў. Нацыянальная (сама)ідэнтыфікацыя сёньня — гэта ў значнай ступені прадмет свабоднага выбару, які, аднак, не азначае самавольства: чалавек ня здольны далучыцца да любой нацыі, да якой хоча — неабходнымі ўмовамі зьяўляюцца падзяляныя ім каштоўнасьці, перажываная салідарнасьць (небіялягічная роднасьць), адзінства ладу жыцьця. Я, напрыклад, не магу стаць кітайцам, але, у прынцыпе, мог бы стаць расейцам альбо літоўцам…»

Чытыць тут.

Я — ЛІТВІН.