Цуд на Раство, альбо Вазок, які можа зьмяніць жыцьцё
Жыла-была ў мястэчку Бабруйску дзяўчынка Інга. Дзеля цяжкае хваробы, ад самага нараджэньня, нажаль, была пазбаўленая лёсам будзь-якой магчымасьці перасоўвацца самастойна. Так і жыла. Але-ж аднойчы, вяртаючыся з храму Боскага, ледзь ні разьбіўшыся на прыступках, узьнесла малітву: «Божа, Божа, зьлітуйся, дапамажы!! Спайшлі, як на тое будзе Воля твая, мне цуд ацаленьня твой! І ’шчэ маю мрою патаемную: электравазочак, каб перасоўвацца ў ім па вуліцы й пашырыць сьвет свой дасяжны…».
Гэную малітву пачулі людзі, дый вырашылі: дзіва ацаленьня — тое ня ў моцы людзкай, але-ж вазочак здабыць — воляй Боскай — людзям пад сілу. Менчанка Наталка burbalka Базылевіч прапанавала блёгерам зладзіць цуд на Раство й дапамагчы (хто як можа — хоць грашыма, хоць піярам) прыдбаць электравазок для Інгі
michalinka. Дарэчы, беларускамоўнай! Яна шчыра верыць, што гэная рэч мае кардынальна зьмяніць ейнае жыцьця, пашырыць ёй дасяжную прастору (на’т па кватэры праехаць, да вакна падыйсьці, бо рукі такія слабыя, што ў простым вазку колы не пракруцяць).
Падрабязнасьці акцыі:
«Цуд на Раство, альбо Вазок, які можа зьмяніць жыцьцё»
Калі ў Вас ё якія пытаньні ці прапановы, зьвяртайцеся, будзьласка,
да Наталкі-Бурбалкі, як зарґанізатара акцыі, безпасяродна.
