e_ndrus wrote in by

Грамадства – гэта ня Lego (да тэмы канструяваньня беларускай нацыянальнай ідэнтычнасьці)

Каля 2 мільёнаў чалавек у Вашынгтоне нядаўна мелі магчымасьць назіраць інаўгурацыю першага чорнага прэзыдэнта Злучаных Штатаў Амэрыкі. Гэта гістарычная падзея ня толькі для ЗША, але і для ўсяго сьвету. Наглядны прыклад, калі заўгодна, які сьведчыць пра тое, што прыйшоў час адмовіцца ад прымхаў, догмаў, рэкрымінацыяў, якія стрымліваюць чалавечую цывілізацыю ад разьвіцьця.

На тле гістарычных падзеяў у Амэрыцы ў мяне асабіста трохі апускаюцца рукі, калі чытаю некаторых нашых аўтараў, дасьледчыкаў і блогераў, якія ўскосна ці наўпростава займаюцца выпрацоўкамі пэўных беларускіх “ідэяў”, альбо рэпрэзэнтуюць тыя ці іншыя праекты ідэнтычнасьці беларусаў. Ідэяў гэтых даволі шмат. Некаторыя зь іх знаходзяцца на маргінэзе і іх “праекты” нагадваюць хутчэй гульні інтэлектуалаў, для якіх Беларусь – гэта такі канструктар Lego, які можна складаць у адвольным парадку – глядзіш, нешта і атрымаецца.

(чытаць далей)