У Гомелі адбылася прэзентацыя
фотаэнцыклапедыі «Нашы касцелы»
«30 студзеня 2009 г. у Гомелі ўпершыню адбылася прэзентацыя фотаэнцыклапедыі «Нашы касцелы»: абноўлены дыск прадстаўлялі Дзяніс Салаш і Алесь Белы, якія ўваходзяць у аўтарскую калегію фотаэнцыклапедыі… Праца над энцыклапедыяй працягваецца ўжо каля сямі гадоў. За гэты час фатографы сабралі больш за 6 тысяч здымкаў. На дыску змешчаны фотаздымкі 1100 каталіцкіх святыняў. Знешні выгляд, інтэр’ер касцелаў і капліц пададзены з розных ракурсаў. Гледачы знойдуць у энцыклапедыі выявы як сучасных храмаў, так і зруйнаваных, некаторыя з якіх знаходзяцца на стадыіі рэстаўрацыі…»