Знайсьці продка можна за 1,5 мільёна
Летась у дзяржаўную архіўную службу Беларусі зьвярнуліся больш за 600 чалавек, якія жадаюць даведацца пра свой радавод. Гэта грамадзяне Беларусі, Расеі, Украіны, Ізраілю, ЗША, Вялікабрытаніі, Літвы, Польшчы, Францыі ды іншых краінаў.
"Ёсьць два варыянты: або яны працуюць самастойна — мы іх толькі кансультуем, рэкамэндуем, якія фонды можна паглядзець — або мы ім робім радавод цалкам. Каштуе для грамадзянаў Беларусі — 230 тысяч рублёў аванс, максымальны кошт — да 1 мільёна 200 тысяч рублёў. Для грамадзянаў замежжа 330 тысяч — аванс. Максымальныя кошты — да 1,5 мільёна".