Шаноўныя гарадзенцы!
Кафедра гісторыі Беларусі факультэта гісторыі і сацыялогіі Установы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы” мае гонар запрасіць Вас на першае пасяджэнне клуба “Гарадзенская школа гісторыкаў”, якое адбудзецца 26 лютага 2009 г. у 17.00 па адрасу: Кастрычніцкая, 5 аўд. 301.
У праграме пасяджэння плануецца:
1. Прэзентацыя кнігі “250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур”, Мінск, 2008, выдадзенай пад эгідай ЮНЭСКА.
2. Стэрэатыпы вывучэння і выкладання гісторыі Беларусі другой паловы ХVІІІ ст. у сярэдняй і вышэйшай школах (дацэнт І.Ф. Кітурка).
3. Праект “Гісторыкі Гродзеншчыны” (прафесар С.В. Марозава).
4. Рознае.
Спадзяемся, што гэтае мерапрыемства будзе цікавым і карысным для выкладчыкаў гісторыі, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі.