wolny wrote in by

На заробкі ў ЗША ўлетку

Сёньня ЭРБ зацікавілася, ці закрануў эканамічная крыза летнія студэнцкія працы. Зь іхняга дасьледваньня вынікае, што ў ЗША меней праблемаў, чым на Беларусі. На жаль, яны надта памыляюцца. Падчас маёй апошняй вандроўкі на Беларусь, у мяне пыталіся некалькі разоў, ці варта ехаць улетку ў ЗША. За два месяцы, як я вярнуўся, мой адказ не зьмяняецца ані крышачку: вандроўка ў ЗША дзеля працы ў гэтым годзе будзе даволі рызыковай. Справа ў тым, што тут зараз цяжка знайсьці працу нават мясцовым студэнтам. Дакладней, ё даволі шмат розных прапановаў, чым заняцца ўлетку, але з большасьці гэта неаплочваемая праца, амаль добраахвотніцтва. Там, дзе могуць плаціць, натуральна, будзе вялікі конкурс. Ды з-за таго, што грошы патрэбныя ўсім, ствараецца сытуацыя, калі мясцовая моладзь незалежна ад узроўня адукацыі будзе змагацца за працоўныя месцы, якія традыцыйна займалі часовыя замежнікі, бо невялічкія грошы ё лепей, чым аніякіх грошаў...


Чытаць далей