Deutschsprachige Klub in Minsk

Хто хоча ўдасканаліць сваю камунікацыйную нямецкую мову?
Прапаную стварыць нямецкамоўны клюб у Мінску.
Зьбірацца ў нейкай кавярні і размаўляць толькі па-нямецку.
Часам запрашаць носьбітаў мовы.
Каму гэтая ідэя цікавая - пішыце ў каментары.
  • Current Mood: creative
Здаецца мне, што трэба заусёды з носьбитами размауляць. Да и узровень у кожнага розны...
Нажаль, уУ Беларусі цяжка заўсёды з носьбітамі размаўляць... дзе іх столькі набрацца :( у гэтым-та і праблема...
А замежнамоўныя клюбы - гэта цалкам нармалёвы спосаб удасканаленьня мовы. Дзіўна, што ў РБ пакуль, здаецца, такога няма.
"Дзіўна, што ў РБ пакуль, здаецца, такога няма."
у Гомлі недзе год 10 існуе "English Club" на базе аддзела замежных моваў абласной бібліятэкі. Увесь час запрашаюць замежнікаў. Здаецца, нямецкамоўныя таксама спрабавалі нешта рабіць.
Во! Што і трэбавалась дакзаць :)
Дагонім і перагонім Гомель!
Так, нас ужо двое ;)
Чакаем на новых сяброў клюба.
я думаю ужо час дамовіцца пра першую сустрэчу
але ў мяне няма імэйлаў
скінь свой, клс, на ja-ja(sabaka)tut.by
Я дрэнна ведаю нямецкую, але мне карціць яе вучыць. Ня ўпэўненая, што змагу размаўляць (я і чытаю-та зь цяжкасьцямі), але хоць паслухаць - згодная :)ю Можа нават чаго і зразумею
Нас ужо трое. Яшчэ б пару чалавек знайсьці - і было для пачатку дастаткова. Варта можа сярод знаёмых пашукаць? ці даць абвестку ў інстытуце Гётэ?
Калі зберацеся - запрашайце і мяне. З мовай у мяне зозоляля, трохі шпрэхаю, але таксама прагну дагнаць і перагнаць...! :)) Затое у мяне ёсць бонус - штук дзесяць кніжак і пачак свежых (ліпень-жнівень 2004) часопісаў з Нямеччыны! Наліце гарбаты - падзялюся! :))