У Старажоўшчыне сваякоў не было, таму падрабязнасьцяў мы ня ведалі. У Борках жа жыла вялікая сям'я роднага брата маёй мамы. А на невялічкім хутары пад Слонімам жыла іх родная сястра. Гэтыя партызаны часьцяком заходзілі на хутар і нават пакідалі там параненых. Таму і папярэдзілі, што калі ёсьць сваякі ў Борках, дык "хай уцякаюць!" Але вайна, шасьцёра малых дзетак... І сям'я засталася ў Борках.
"Самаахоўцы" не пускалі партызан у вёску ад лесу, дык тыя ўвайшлі з боку мястэчка.
Калі жонка майго дзядзькі ўбачыла, што ідуць два партызаны паліць хату, дык выйшла насустрач: "Хлопчыкі, не паліце хату, вунь шасьцёра дзетак у акопчыку сядзяць!" Адзін партызан стрэліў угару: "Уйдзі, сука!" А другі яго паправіў: "Разве так бьют, вот так бьют!" Савецкі партызан застрэліў беларускую маці шасьцярых дзяцей і спаліў іх хату.
Можа, той забойца і цяпер жыве ды атрымлівае прывілеі. Але ж і тое ваеннае злачынства ня мае тэрміну даўнасьці.
Мікола Цярэшка, Менск"
http://www.nn.by/2000/23/05.htm
-------------------------------
Ўчора пра гэтую карную акцыю савецкіх партызанаў у весцы Боркі мне распавёў знаёмы з тых мясьцінаў. Ён спасылаўся на прыватныя размовы з партызанам, які пасьля вайны жыў у Івацэвічах.
Пачаў правяраць - наткнуўся на гэты ліст да "Нашай Нівы".
Буду ўдзячны за падрабязнасьці.