e_ndrus wrote in by

Антон Астаповіч: «Прыйшоў час кінуць усе другасныя справы і неўзабаве заняцца кансервацыяй будынка глыбоцкага кляштара кармелітаў!»

У рэчышчы кампаніі «Будзьма» 20 сакавіка гг. у Германавічах адбылася сустрэча неабыякавых да лёсу нашай культурна-гістарычнай спадчыны людзей з Антонам Астаповічам, старшынёй Грамадскага аб'яднання «Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры».