AzarkinM (azarkinm) wrote in by,
AzarkinM
azarkinm
by

РУЖАНЫ (Брэсцкая вобласць)

А зараз апошні горад вандроўкі ІвацэвічКосава–Ружаны. Для мяне было абсалютнай нечаканасцю гэты палац. Вядома я ведала куды еду, ведала як ён выглядае, але калі едзеш па вуліцах які ў асноўным складаецца з прыватнага сектара, з’яўляецца адчуванне, што едзеш дзесьці ў Мінску ў тым жа Паўночным пасёлку, і тут знянацку ўсё абрываецца і перад табой стаіць прыгажосць. Як я тады зайздросціла жыхарам дамоў, якія жывуць каля такога месца. Але мабыць як і ўсё што знаходзіцца побач, калі бачыш гэта кожны дзень не ўспрымаеш яго як нешта не рэальнае.


І так, Ружаны вядомы з 1552 года як маёмасць Тышкевічаў і знаходзіцца на рацэ Ружанка. Магдэбурскае права атрымаў горад у 1637 годзе, пасля чаго ў яго з’явіўся і свой герб (абавязковы атрыбут гарадоў з магэдэбурскім правам). З 1598 па 1831 належыў роду Сапега, але за ўдзел ў паўстанні 1831 года быў канфіскаваны на карысць Расійскай імперыі. Скажу вам, што за ўдзел супраць царскай улады, улада карала вельмі здзекліва, так ў палацы было размешчана ткацкае прадпрыемства. А архіў і шыкарная бібліятэка вывезены з Беларусі.

Ружанскі палац памятае крокі шмат якіх выбітных дзеячоў Беларусі, на прыёмах былі  каралі, амбасадары розных краін. Хаця казаць што памятаюць сцены не буду, таму што палац шмат разоў перабудоўваўся за сваё існаванне яшчэ самімі Сапегамі, але вось менавіта выгляд з такімі архітэктурнымі кампазіцыямі ён атрымаў на прыканцы ХУІІІ ст.  Сапегі былі вельмі заможным родам і таму вельмі шчодра сустракалі сваіх гасцёў, пра прыёмы і балы ходзяць паданні і да сённяшніх часоў. У шматлікіх сховішчах палаца захоўвалася і казна Вялікага княства. А ў 1655 годзе, выратоўваючыся ад рускага войска ў палацы былі размешчаны нават мошчы нябеснага заступніка ВКЛ – Св. Казіміра. Сапегі былі таксама і вялікімі прыхільнікамі мастацтваў, так ў палацы быў размешчаны тэатр, пра які ведалі нават у Еўропе. Не дарма ж Ружаны называлі і называюць беларускім Версалем.

Як заўсёды калі знаходжуся ў такіх мясцінах, так і хочацца апрануць акуляры якія перанясуць мяне ў той свет, каб можна было пахадзіць па пакоях і пабачыць тую веліч. Калі зараз ўжо і вядзецца размова пра рэстаўрацыю палаца, ва што яшчэ і можна паверыць, то вось у тое што ўсе рэліквіі Сапегаў будуць вернуты я вельмі моцна сумняюся. Вельмі не ахвотна вяртаюць “забранае” (ды яшчэ мякка сказана) нашы суседзі сваім былым братнім рэспублікам.

Непаўтонасць палацу ў першую чаргу надае яго арыгінальная планіроўка якая злучала палац і памяшканне тэатра галерэяй з калон.

Вось так выглядае цэтральная частка палаца з арнаментам над балконам.




Сам палац нават у такі стане пазавае сваю веліч і арыгінальнасць пабудовы. Завахаліся нават дамавыя коміны, а гэта мабыць быў адзін з цэнтральных камінаў у бальнай зале


Калі я была ў Ружанах, пару ахвотных маладзёнаў лазілі па гэтых амаль гладкіх сценах, не баючыся сарвацца ў ніх. Відовішча хачу сказаць вам не для слабанервовых.

А гэта ўжо магчыма і самі лёхі, у якіх ляжаць скарбы Сапегаў :-). Дарэчы паданні пра гэта ёсць. Што за палац без згубленых каштоўнасцяў.


Сама кладна сцен, а тым больш сводчатых столяў робіць проста неапісуемае ўражанне на нашых будаўнікоў. Паверце праверана. :-) Езділа ў гэты палац як раз  такі з сябрам гэтай прафесіі - захапляўся вельмі доўга пасля ўменнем тагачасных будаўнікоў.


На адной са сцен, захавалася аснова  і арыгінальнае аздабленне, якое ўпрыгожвала палац з усіх бакоў.


У тамі месцы адчуваеш сябе вельмі не рэальна, але вярнуць да звычайнасці можа просты мясцовы жыхар, які ўспрымае вялізарны двор перад палацам як месца для выпаскі коз.

Сам комплекс завяршаецца, ці пачынаецца даволі масіўнай уязной брамай, на якой яшчэ захавалася нягледзячы на ўсе гады кавалкі арнамента і месца для герба Сапегаў які на дзіва зроблены з дрэва.

Але самае прыгожае фота магчыма могуць зрабіць усё ж такі не ўсе турысты. Вось такі фатаздыма  я знайшла ў кнізе "Беларусь з птушынага палёта"
Дух сапраўды замірае пры такім фота.

На цэнтральнай плошчы размешчаны два храма Ружанаў, які знаходзяцца па розныя бакі плошчы.

Троіцкі касцёл пабудаваны быў у 1617 годзе, але вядома з тых часоў не адзін раз абнаўляўся. 

 І царква св. Пятра і Паўла пабудавана ў 1762 годзе. Па архітэктурны царквы бачна, што праваслаўныя цыбуліны глядзяцца вельмі адарванымі ад канцэпцыі храма, бо першапачаткова будаваў як уніяцкі храм пры базыліянскім манастыры.

У маленькім скверыку які размяжоўвае гэтыя два галоўных храма Ружан можна налічыць аж тры “помніка” – камень як памяць аб спаленых вёсках падчас Вялікай айчыннай,

помнік загінуўшым у гады вайны,

і камень з гербам Ружан.


P.S. У жніўні 2008 года ў палацы Сапегаў пачалася рэканструкцыя, яго апранулі ў будаўнічыя лясы. Пачакаем і паглядзем, што далей.

Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 4 comments