Сёньня (3 красавіка) у Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце з адкрытай лекцыяй выступаў Сева Наўгародцаў, легендарны вядучы Рускай службы Бі-Бі-Сі. Ягоныя перадачы «Рок-посевы», «Севаоборот» і «БибиСева» у свой час былі як промень сьвятла, які прабіваўся праз краты савецкай імпэрыі, падточваючы яе. Мой бацька ў свой час запісваў Севавы перадачы на бабіны (вялікая стужка, хто ня ведае. Былі тады яшчэ такія магнітафоны). Хто б мог падумаць, што гэты знаёмы зь дзяцінства голас будзе гучаць у аўдыторыі беларускага ўнівэрсытэту (хоць і ў выгнаньні).
(далей)