forumbelarus wrote in by

Дыскутуйма на актуальныя для Беларусі тэмы!

Еўрарадыё распачало новы праект “Форум Беларусь”. Гэта цыкл дыскусій пра найбольш актуальныя праблемы беларусаў, у якім удзельнічаюць эксперты: палітыкі, эканамісты, журналісты, культурныя дзеячы.

У межах праекта будзе абраны найбольш актыўны слухач (чытач). Яго мы запросім у студыю на спецыяльны выпуск праграмы “Форум Беларусь”, дзе будзе магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі эксперта, падзяліцца з іншымі слухачамі сваімі думкамі наконт будучыні Беларусі.

Сардэчна запрашаем да ўдзелу ў дыскусіях! Прапановы новых тэмаў вітаюцца!

p.s. Тэма наступнай дыскусіі — "Сацыяльныя кантракты ў сучаснай Беларусі"